На дадзенай старонцы апублікаваны найбольш цікавыя лічбы, якія тычацца Вілейкі і Вілейскага раёна. У асноўным гэта статыстычныя дадзеныя. Усе лічбы ўзяты з адкрытых крыніц.
1. Агульныя звесткі аб горадзе
г. Вілейка
Першая дакументальная згадка - 16 лістапада 1460 года.
Статус горада - з 1795 г.
Адміністрацыйны статус цяпер - раённы цэнтр Мінскай вобласці.
Геаграфічныя каардынаты - 54,49°N 26,91°E (+54° 29' 24", +26° 54' 36").
Адлегласць да Мінска - каля 80 км па прамой, каля 100 км аўтамабільным транспартам.
Адлегласць да бліжэйшага мора - каля 340 км (Рыжскі заліў Балтыйскага мора).
Часавы пояс - GMT +3 гадзіны.
Тэлефонны код горада - +375 1771 XXXXX.
Паштовы індэкс (цэнтральнае ПА) – 222410.
У склад Вілейскага раёна ўваходзяць 407 сельскіх населеных пунктаў, аб'яднаных у 11 сельскіх саветаў, і горад Вілейка. Тэрыторыя раёна займае 2,4 тыс. кв. км, з іх 41% заняты лясамі. У 1974 годзе побач з горадам быў пабудаваны самы вялікі штучны вадаём у рэспубліцы - Вілейскае вадасховішча, плошчай 64,6 кв. км і аб'ёмам 238 млн. м3.
На 01.01.2015 г. у раёне налічваецца 48 прамысловых прадпрыемстваў, з іх 11 буйных. Агульная колькасць работнікаў складае больш за 3 тыс. чалавек. Больш падрабязную інфармацыю можна паглядзець на старонцы Прадпрыемствы.
2. Дэмаграфічная статыстыка*
Актуальныя дадзеныя
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2022 года - 47061 тыс. чал. (26987 - горад, 20074 - вёска).
Дадзеныя за 2021 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2021 года - 47862 тыс. чал. (27167 - горад, 20695 - вёска).
Дадзеныя за 2020 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2020 года - 48516 тыс. чал. (27374 - горад, 21142 - вёска).
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая, за студзень-лістапад) - 16339 чал.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 935 руб.
(75,4% да абласнога ўзроўню, 443$ па курсе на 1.01, 363$ па курсе на 31.12).
Дадзеныя за 2019 г.
Згодна з бюлетэнем Белстата ад 29.03.2019 г. і іншымі публікацыямі:
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2019 года – 46810 чал. (26638 - горад, 20172 - вёска).
З іх жанчын - 24869, мужчын - 21491.
Колькасць народжаных за перыяд - 427 чал. (264 - горад, 163 - вёска).
Колькасць памерлых за перыяд - 805 чал. (299 - горад, 506 - вёска).
Колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце - 25,1 тыс. чал.
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая) – 17294 чал.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 806,3 руб.
(73,4% да абласнога ўзроўню, 373$ па курсе на 1.01, 383$ па курсе на 31.12).
Згодна з бюлетэнем Белстата ад 09.04.2021 г.:
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2019 года – 48940 чал. (27400 - горад, 21540 - вёска).
Верагодна, колькасць (+2130 чал.) скарэкціравана з улікам дадзеных праведзенага перапісу насельніцтва.
Дадзеныя за 2018 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2018 года - 47349 чал. (26760 - горад, 20589 - вёска).
Каэфіцыент нараджальнасці - 8,8‰.
Каэфіцыент смяротнасці - 17,9‰.
Колькасць народжаных за перыяд - 414 чал. (244 - горад, 170 - вёска).
Колькасць памерлых за перыяд - 844 чал. (316 - горад, 523 - вёска).
Колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце - 25,3 тыс. чал.
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая) – 17876 чал.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 741,3 руб.
(77,5% да абласнога ўзроўню, 376$ па курсе на 1.01, 343$ па курсе на 31.12).
Дадзеныя за 2017 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2017 года - 47624 чал. (26751 - горад, 20873 - вёска).
Сярэднегадавая колькасць жыхароў раёна за 2017 год – 47487 чал. (26755 - горад, 20732 - вёска).
Каэфіцыент нараджальнасці - 9,7‰.
Каэфіцыент смяротнасці - 17,6‰.
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая) – 18228 чал. (звесткі за студзень-лістапад).
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 653,1 руб.
(80, 3% да абласнога ўзроўню, 333$ па курсе на 1.01, 331$ па курсе на 31.12).
Дадзеныя за 2016 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2016 года – 48102 чал. (26831 - горад, 21271 - вёска).
З іх жанчын - 25636, мужчын - 22466.
Сярэднегадавая колькасць жыхароў раёна за 2016 год – 47863 чал. (26791 - горад, 21072 - вёска).
Колькасць народжаных за перыяд - 520 чал. (328 - горад, 192 - вёска).
Колькасць памерлых за перыяд - 834 чал. (307 - горад, 527 - вёска).
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая) – 18756 чал. (звесткі за студзень-лістапад).
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 570 руб.
(78,8% да абласнога ўзроўню, 307$ па курсе на 1.01, 291$ па курсе на 31.12).
Дадзеныя за 2015 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2015 года - 48674 чал.
Сярэднегадавая колькасць жыхароў раёна за 2015 год – 48389 чал.
Колькасць народжаных за перыяд - 570 чал.
Колькасць памерлых за перыяд - 883 чал.
Натуральнае змяншэнне насельніцтва - 313 чал.
Міграцыйнае змяншэнне насельніцтва - 250 чал.
Дадзеныя за 2014 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 1 студзеня 2014 года - 49260 чал. (26942 - горад, 22318 - вёска).
Колькасць народжаных за перыяд - 555 чал. (344 - горад, 211 - вёска).
Колькасць памерлых за перыяд - 813 чал. (280 - горад, 533 - вёска).
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая) – 19614 чал.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 4948700 руб.
(82,7% да абласнога ўзроўню, 520$ па курсе на 1.01, 418$ па курсе на 31.12).
Дадзеныя за 2013 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 01.01.2013 - 49700 чал. (26874 - горад, 22826 - вёска).
Колькасць народжаных за перыяд - 537 чал.
(342 - горад, 195 - вёска).
Колькасць памерлых за перыяд - 882 чал. (310 - горад, 572 - вёска).
Перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю - 345 чал. (377 - вёска, у горадзе натуральны прырост - 32 чал.).
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая) - 20025 чал.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 4038200 руб.
(81,4% да абласнога ўзроўню, 471$ па курсе на 1.01, 425$ па курсе на 31.12).
Дадзеныя за 2012 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 01.01.2012 - 50248 чал. (26797 - горад, 23451 - вёска).
Колькасць народжаных за перыяд - 502 чал.
(301 - горад, 201 - вёска).
Колькасць памерлых за перыяд - 924 чал.
(328 - горад, 596 - вёска).
Перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю - 422 чал. (27 - горад, 395 - вёска).
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая) - 20387 чал.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 2852900 руб.
(77,9% да абласнога ўзроўню, 342$ па курсе на 1.01, 333$ па курсе на 31.12).
Дадзеныя за 2011 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 01.01.2011 - 51033 чал. (26736 - горад, 24297 - вёска).
Колькасць народжаных за перыяд - 515 чал.
(290 - горад, 225 - вёска).
Колькасць памерлых за перыяд - 977 чал. (311 - горад, 666 - вёска).
Перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю - 459 чал. (20 - горад, 439 - вёска).
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая) - 20767 чал.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 1453300 руб.
(77,4% да абласнога ўзроўню, 484$ па курсе на 1.01, 174$ па курсе на 31.12).
Дадзеныя за 2010 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 01.01.2010 - 51800 чал. (26800 - горад, 25000 - вёска).
Колькасць народжаных за перыяд - 516 чал.
(272 - горад, 244 - вёска).
Колькасць памерлых за перыяд - 1024 чал. (317 - горад, 707 - вёска).
Перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю - 508 чал. (45 - горад, 463 - вёска).
Колькасць занятага насельніцтва (сярэднегадавая) - 21354 чал.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 930300 руб.
(78,7% да абласнога ўзроўню, 325$ па курсе на 1.01, 310$ па курсе на 31.12).
Дадзеныя за 2009 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 01.01.2009 - 54340 чал. (28362 - горад, 25978 - вёска).
Сярэднегадавая колькасць жыхароў - 54289 чал. (28339 - горад, 25950 - вёска),
з іх:
- працаздольнага ўзросту - 31921;
- старэйшыя за 60 гадоў - 12455;
- жанчын фертыльнага ўзросту – 13098;
- дзяцей - 9581.
Колькасць народжаных за перыяд - 575 чал.
Колькасць памерлых за перыяд - 1151 чал.
Перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю - 576 чал.
Дадзеныя за 2008 г.
Агульная колькасць жыхароў раёна на 01.01.2008 - 55019 чал.
Колькасць народжаных за перыяд - 542 чал. (з іншай крыніцы - 501 чал.).
Колькасць памерлых за перыяд - 1019 чал. (з іншай крыніцы - 1043 чал.).
*Заўвага: дадзеныя ўзятыя з розных крыніц.
|