Герб горада Вілейка

Неафіцыйны інфармацыйны сайт Вілейкі

Вілейка-Info

Вілейка-Info

vileykainfo.by

 

 

Да набліжэння кожнага Новага года ў блогу сайта Вілейка-Info публікуюцца розныя макеты кішэнных і настольных календароў, звязаных з нашым горадам і раёнам. Прапанаваныя макеты календароў могуць свабодна выкарыстоўвацца ў нязменным выглядзе для любых мэт. Календары арыентаваны на аматарскую раздрукоўку, таму якасць макетаў можа быць недастатковай для іх выкарыстання ў паліграфіі.

Усе макеты календароў зроблены ў фармаце JPEG (*.jpg) з разрозненнем 300 dpi у палітры RGB. Памеры кішэннага календара: 7х10 см, аднаго боку настольнага календара "хатка" (гарызантальны): 21х10,5 см або 17х10,5 см (разгортка для ліста А4), аднаго боку настольнага календара "хатка" (вертыкальны): 8,5х11 см.

Любы жадаючы можа спампаваць упадабаны каляндар і раздрукаваць яго для сябе ці для сяброў. Для аптымальных вынікаў рэкамендуецца выкарыстанне струменевага прынтара з магчымасцю фотадруку, а таксама фотапаперы для струменевага друку. Пры немагчымасці самастойнай раздрукоўкі календароў можна звярнуцца ў арганізацыі, якія аказваюць паслугі аператыўнага друку і паліграфіі.

Шчыльнасць паперы для кішэннага календара лепш выбіраць ад 250 г/м2 і вышэй, каляндар на больш тонкай паперы пажадана заламінаваць для павелічэння зносаўстойлівасці. Настольны каляндар "хатка" можна друкаваць на паперы шчыльнасцю 150-180 г/м2. Сумяшчэнне вонкавага і зваротнага боку календара зручна вырабляць у праграмах для рэдагавання графікі.

У сувязі з абнаўленнем сайта Вілейка-Info і пераносам яго на новы хостынг у 2015 годзе ўсе старыя макеты календароў, якія публікуюцца з 2006 года, былі выдалены. Новыя календары будуць дабаўляцца па меры іх стварэння.

 

Вілейскія календары:

Вілейскія календары на 2024 год

Гл. таксама іншыя макеты календароў:

Календары на 2024 год

 

Старыя макеты календароў:

Вілейскія календары на 2023 год

Календары на 2023 год

Вілейскія календары на 2022 год

Календары на 2022 год, частка 1
Календары на 2022 год, частка 2

Вілейскія календары на 2021 год, частка 1
Вілейскія календары на 2021 год, частка 2

Календары на 2021 год, частка 1
Календары на 2021 год, частка 2
Календары на 2021 год, частка 3

Вілейскія календары на 2020 год, частка 1
Вілейскія календары на 2020 год, частка 2

Календары на 2020 год, частка 1
Календары на 2020 год, частка 2
Календары на 2020 год, частка 3

Вілейскія календары на 2019 год, частка 1
Вілейскія календары на 2019 год, частка 2
Вілейскія календары на 2019 год, частка 3

Календары на 2019 год, частка 1
Календары на 2019 год, частка 2

Вілейскія календары на 2018 год, частка 1
Вілейскія календары на 2018 год, частка 2
Вілейскія календары на 2018 год, частка 3
Вілейскія календары на 2018 год, частка 4

Календары на 2018 год, частка 1
Календары на 2018 год, частка 2
Календары на 2018 год, частка 3

Вілейскія календары на 2017 год, частка 1
Вілейскія календары на 2017 год, частка 2
Вілейскія календары на 2017 год, частка 3

Календары на 2017 год, частка 1
Календары на 2017 год, частка 2
Календары на 2017 год, частка 3
Календары на 2017 год, частка 4

Вілейскія календары на 2016 год, частка 1
Вілейскія календары на 2016 год, частка 2
Вілейскія календары на 2016 год, частка 3
Вілейскія календары на 2016 год, частка 4

Календары на 2016 год, частка 1
Календары на 2016 год, частка 2
Календары на 2016 год, частка 3
Календары на 2016 год, частка 4

 

Яндекс.Метрика   Вілейка-Info :: неафіцыйны інфармацыйны сайт Вілейкі
https://vileykainfo.by
  © І.Рындзевіч (igrnd.by)