Герб горада Вілейка

Неафіцыйны інфармацыйны сайт Вілейкі

Вілейка-Info

Вілейка-Info

vileykainfo.by

 

 

Вилейка-Info

Сардэчна запрашаем на даведачна-інфармацыйны сайт горада Вілейка

Сайт Вілейка-Info змяшчае інфармацыю аб горадзе Вілейка, што знаходзіцца ў Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Тут вы можаце даведацца пра гісторыю Вілейкі, атрымаць статыстычную інфармацыю пра горад і яго жыхароў, пазнаёміцца са славутасцямі Вілейкі і паглядзець іх у фотагалерэі. Таксама на сайце ёсць інфармацыя аб буйнейшых прадпрыемствах Вілейкі.

Пры стварэнні рэсурсу Вілейка-Info не было задачы хуткага і ўсебаковага адлюстравання падзей, што адбываюцца ў горадзе, таму тут амаль няма актуальных навін. Замест гэтага наведвальнікі заўсёды могуць атрымаць неабходную даведачную інфармацыю: расклад і маршруты руху транспарту, падрабязныя карты горада Вілейкі, а таксама карты Вілейскага раёна і Вілейскага вадасховішча.

Акрамя таго, на сайце можна паглядзець курсы валют і прагноз надвор'я ў Вілейцы.

 

Раней у гэтай частцы знаходзілася кароткая стужка навінаў нашага рэгіёну. Апошнім часам стужка фармавалася паводле артыкулаў "Рэгіянальнай газеты". Нажаль, нават гэтае выданне, як і велізарная колькасць іншых, патрапіла ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рэдакцыя газеты працягвае працаваць, публікуючы актуальныя навіны ў сацыяльных сетках, але аўтаматызаваць на гэтым сайце адлюстраванне навін з сацыяльных сетак, таксама як і навін з іншых рэгіянальных сайтаў з тэхнічных прычын складана. З гэтай нагоды спасылак на навіны рэгіёна тут пакуль не будзе.

Даведка: спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў рэгулярна абнаўляецца і публікуецца на сайце Мінінфарма. Уключаныя ў спіс інтэрнэт-рэсурсы заблакаваны ў Беларусі, але застаюцца даступнымі для чытачоў з іншых краін, а таксама пры выкарыстанні такіх тэхналогій, як Proxy ці VPN.

 

 

 

 

 

 

 

Раней у гэтай частцы знаходзілася кароткая стужка навін аднаго з буйнейшых і самых вядомых парталаў краіны TUT.BY. Аднак пасля падзей 2020 года праца гэтага парталу, як і многіх ішых крыніц інфармацыі, у Беларусі стала немагчымай. І хоць рэдакцыя працягвае працавать за мяжой, публікуючы актуальныя навіны на сваім новым сайце і ва ўсіх сацыяльных сетках, чытаць гэтыя матэрыялы ў нашай краіне становіцца ўсё цяжэй (сайт, напрыклад, даступны толькі праз VPN альбо праз прыладу да смартфонаў), а спасылацца на іх увогуле лічыцца незаконным. Забаронена нават публікацыя лагатыпаў tut.by і zerkalo.io. З гэтай нагоды спасылак на навіны краіны тут пакуль не будзе.

 

Яндекс.Метрика   Вілейка-Info :: неафіцыйны інфармацыйны сайт Вілейкі
https://vileykainfo.by
  © І.Рындзевіч (igrnd.by)